Маларыцкае благачыніе


  • Православие на Малоритчине

    Благоприятным обстоятельством для укрепления православия на Малоритчине стало усиление в XV веке духовного значения Берестья в качестве одного из главных духовных центров Владимирской православной епархии, ставшего впоследствии ее вторым кафедральным городом.

    Подробно...

  • Церковь в Беларуси

    Многие из живущих в современном обществе считают, что подвиги исповедничества и мученичества характерны для первых веков христианства и что в наш просвещенный век нет необходимости доказывать достоинства христианства и силу веры Христовой ценой жизни и здоровья, путем лишения земных благ и радостей, что эти времена безвозвратно ушли.

    Подробно...

  • Святые Кирилл и Мефодий

    24 мая Святая Православная Церковь празднует память святых равноапостольных Мефодия и Кирилла. Значимость их трудов для славянских народов, в том числе и для белорусского, без преувеличения огромна. Святые братья не только дали славянскому миру азбуку, но и заложили фундамент литературы, письменности и в целом культуры.

    Подробно...

Навіны

17.03.2018. Жывое слова мудрасці духоўнай

Да Дня праваслаўнай кнігі на Маларытчыне было праведзена шмат розных мерапрыемстваў. Напрыклад, у Хаціслаўскай СШ прайшло свята “Сэрцу карыснае слова”, у якім прыняў удзел протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в.Хаціслаў. У Дварашчанскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча “Жывое слова мудрасці духоўнай” з протаіерэем Уладзімірам Стрэха, настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы в.Олтуш. У Арэхаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўнасці “Духоўная спадчына ў кнігах”...

У фае Маларыцкай раённай бібліятэкі ўвазе наведвальнікаў была прапанавана выстава “Свет ведаў кніга адкрывае”, а ў чытальнай зале прайшла сустрэча з протаіерэем Віктарам Паляцілам, настаяцелем храма Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, кандыдатам багаслоўскіх навук. Падчас яе размова зайшла пра ролю праваслаўнай кнігі, чым яна адрозніваецца ад іншых, як уплывае на светапогляд сучаснага чалавека, як чытаць святое Пісанне…

Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках раёна. Ёсць што выбраць пачытаць і ў бібліятэцы пры храме Мікалая Цудатворчы г.Маларыта. У яе фондах цяпер налічваецца некалькі тысяч экзэмпляраў кніг, змест якіх напоўнены духоўнасцю і Божым хараством. Літаратуру, што хочаце пачытаць, таксама можна набыць і ў іконнай лаўцы. Там выбар кніг задаволіць любога.

Падрабязна...

30.01.2018. Запрасіў “Сямейны ачаг”

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта адбылося пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг” з удзелам протаіерэя Віктара Паляцілы, благачыннага цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдата багаслоўскіх навук. На гэты раз мерапрыемства, ініцыятарам правядзення якога традыцыйна стаў Маларыцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, прайшло ў форме зацікаўленай сустрэчы, якая мела тэму “Хрысціянская міласэрнасць”.

− Сустрэчы прыёмных бацькоў у нас праводзяцца пастаянна, – гаворыць Валянціна Пацурай, педагог-псіхолаг Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. – Яны, пераканана, неабходны, бо садзейнічаюць павышэнню выхаваўчага патэнцыялу прыёмнай сям’і, згуртоўваюць прыёмных бацькоў. Акрамя таго, пашыраюць веды па пытаннях выхавання дзяцей у сем’ях, спрыяюць развіццю выхаваўчай кампетэнтнасці саміх бацькоў. У час такіх сустрэч прыёмныя бацькі таксама абменьваюцца вопытам.

Падрабязна...

12.01.2018. Святкі Ражаства Хрыстова

На другі дзень Божага Нараджэння на вячэрнім богаслужэнні ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта было шмат вернікаў. Пасля яго заканчэння ў храме пачаліся штогадовыя Калядкі – духоўныя песнапенні, у якіх услаўляўся народжаны Ісус Хрыстос. У іх прынялі ўдзел святочны (рэгент Валянціна Паляціла) і нядзельны (рэгент Ала Струнец) хары Мікалаеўскай царквы райцэнтра, а таксама хары праваслаўных прыходаў з вёсак Хаціслаў, Арэхава, Олтуш і Радзеж. Сваімі песнапеннямі тых, хто быў у храме, парадаваў і зводны хор прыходаў вёсак Збураж і Замшаны.

Падрабязна...

04.12.2017. Аб праваслаўных святынях Беларусі

Маларыцкая дзіцячая бібліятэка другі год рэалізуе інфармацыйна-пазнавальны праект “Беларусь: вядомая і невядомая”. Яго мэта - рознабакова пашырыць веды школьнікаў аб роднай краіне, выклікаць у іх цікавасць да незвычайных і малавядомых фактаў.

Нядаўна ў рамках гэтага праекта прайшло віртуальнае падарожжа “Праваслаўныя святыні Беларусі” для вучняў 7 “Б” класа СШ №1. Прэзентацыя “Гісторыя беларускага праваслаўя”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі, пазнаёміла сямікласнікаў са старажытнымі цэнтрамі праваслаўнай веры на Беларусі (Полацкам і Туравам), з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі (Еўфрасінняй Полацкай і Кірылам Тураўскім). Протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага храма г.Маларыта, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, расказаў прысутным пра цудатворныя іконы, якія ёсць на Беларусі, пра святыя мясціні роднай зямлі, аб тых людзях, якія прылічаных да ліку святых, а таксама пра цікавыя факты з гісторыі развіцця праваслаўнай веры на Маларытчыне.

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні сямікласнікаў.

Падрабязна...

04.12.2017. Праваслаўе – крыніца духоўнасці

Нядаўна бібліятэкар Макранскай сельскай бібліятэкі Тамара Максімук запрасіла аднавясцоўцаў на духоўна-пазнавальны экскурс “Праваслаўе – крыніца духоўнасці”. Тамара Мікалаеўна расказала аб гісторыі ўзнікнення іконы Божай Маці “Казанская”, яе лёсе, а таксама пазнаёміла з кнігамі, дзе расказваецца пра гэтую ікону. Іерэй Сергій Капанька, настаяцель Макранскай царквы, на сустрэчы гаварыў пра цуды, якія адбываюцца з “Казанскай”, адказаў на пытанні. Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі фільмы-прытчы. Духоўна-пазнавальны экскурс прайшоў цікава і запамінальна.

Падрабязна...

01.11.2017. Расклад Набажэнстваў, лістапад 2017г.

 

Дата

Начало

 

03

пятница

17.00

Полиелей с акафистом иконе Божией Матери «Казанская». Исповедь

04

суббота

08.00

17.00

Часы. Божественная Литургия

Всенощное бдение. Исповедь

05

воскресенье

07.00

09.00

17.00

Часы. Ранняя Божественная Литургия

Часы. Поздняя Божественная Литургия

Всенощное бдение. Исповедь

06

понедельник

06.00

08.30

17.00

Часы. Ранняя Божественная Литургия

Часы. Поздняя Божественная Литургия

Акафист иконе Божией Матери «Всех скорбящих Радость»

11

суббота

17.00

Всенощное бдение. На литии – благословение хлеба, вина и елея для домашнего потребления при недугах и болезнях. Исповедь

12

воскресенье

07.00

09.00

17.00

Часы. Ранняя Божественная Литургия

Часы. Поздняя Божественная Литургия

Водосвятный молебен с акафистом собору святых целителей и чудотворцев. Исповедь

17

пятница

17.00

Заупокойный парастас Михайловской поминальной родительской субботы. Исповедь

18

суббота

08.00

 

17.00

Великая панихида Михайловской поминальной родительской субботы

Всенощное бдение. Исповедь

19

воскресенье

07.00

09.00

17.00

Часы. Ранняя Божественная Литургия

Часы. Поздняя Божественная Литургия

Акафист святителю Тихону Московскому

20

понедельник

17.00

Полиелей с акафистом архистратигу Михаилу. Исповедь

21

вторник

08.00

17.00

Часы. Божественная Литургия

Всенощное бдение иконе Божией Матери «Скоропослушница» и святителю Нектарию Эгинскому

22

среда

08.00

17.00

Часы. Божественная Литургия

Водосвятный молебен с акафистом святителю Нектарию Эгинскому

24

пятница

17.00

Полиелей с акафистом иконе Божией Матери «Милостивая». Исповедь

25

суббота

08.00

17.00

Часы. Божественная Литургия

Всенощное бдение. Исповедь

26

воскресенье

07.00

09.00

17.00

Часы. Ранняя Божественная Литургия

Часы. Поздняя Божественная Литургия

Акафист святителю Иоанну Златоусту

 

Расписание богослужений в больничной часовне в честь иконы Божией Матери «Всецарица»

 

Дата

День недели

Начало

 

02.11

четверг

18.00

Акафист блаженной Ксении Петербурской

10.11

пятница

18.00

Акафист преподобному Иову Почаевскому

16.11

четверг

18.00

Акафист святым бессребреникам и чудотворцам Косме и Дамиану

23.11

четверг

18.00

Акафист иконе Божией Матери «Скоропослушница»

30.11

четверг

18.00

Акафист иконе Божией Матери «Всецарица»

 

29.10.2017. Падзяка Богу за атрыманы ўраджай

У нашых продкаў спрадвеку існаваў добры звычай: любую важную справу абавязкова пачынаць і заканчваць шчырай супольнай малітвай. Гэтая традыцыя адрадзілася і прыжылася на Маларытчыне. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

У лютым у Мікалаеўскай царкве райцэнтра на вячэрнім богаслужэнні адбылося малебнае спяванне з акафістам іконе Божай Маці “Спорительница хлебов”. У час яго саборна ўзносіліся шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай. Тады протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благаславілі вернікаў на плённую працу, асвяцілі насенне збожжавых, гародніны на добры і багаты ўраджай.

А 29 кастрычніка ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта быў адслужаны падзячны малебен з акафістам іконе Божай Маці “Спорительница хлебов” за атрыманы ўраджай. На богаслужэнні прысутнічалі кіраўнікі раёна: Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама, Вадзім Галоўчык, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Маларытчыны.

Пасля завяршэння богаслужэння протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў раёна, пажадаў прысутным здароўя, міру, душэўных сіл, шчасця і дабрабыту, спору ў працы, Божай дапамогі і благаслаўлення ва ўсіх справах і пачынаннях.

Падрабязна...

23.10.2017. Інтэлектуальны турнір у гонар святога

На базе раённай гімназіі прайшоў адборачны тур Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру на тэму “Свяціцель Георгія Каніскі ў гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя”. У спаборніцтве прыняло ўдзел 9 каманд (усяго 48 вучняў), у кожнай з якіх было па 5-6 чалавек: па адной з СШ №1 і Хаціслаўскай СШ, дзве – з СШ №2 і пяць – з раённай гімназіі. Частка вучняў, што прымала ўдзел у адборачным туры, наведвае нядзельныя школы.

На турніры прысутнічалі вучні і настаўнікі раённай гімназіі, а таксама іерэй Леанід Сімончык, прадстаўнік епархіяльнай камісіі па правядзенні Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру.

Адборачны тур праходзіў у выглядзе каманднай гульні. Удзельнікам неабходна было адказаць на 31 пытанне, звязаных з часам жыцця, служэннем і грамадскай дзейнасцю свяціцеля Георгія (Каніскага) з чатырма варыянтамі адказаў. Пытанні зачытваў протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук. У склад журы ўвайшлі Ірына Андрайчук, загадчыца Нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, Леанід Лук’янчук і Таццяна Жыгалава, настаўнікі раённай гімназіі, Людміла Андрайчук, бібліятэкар СШ №1 г.Маларыта, Таццяна Лук’янчук, настаўніца Хаціслаўскай СШ.

Інтэлектуальнае спаборніцтва прайшло займальна і цікава. Па выніках адборачнай гульні першае месца заняла каманда “Сонечнае святло” (СШ №2, кіраўнік Тамара Тарноўска), якая дала 22 правільных адказаў. На другім месцы замацавалася каманда “Джэнтльмены ўдачы” (раённая гімназія, кіраўнік Леанід Лук’янчук) з 21 правільным адказам. Трэцяе месца падзялілі каманды “Ніка” (раённая гімназія) і “Міратворцы” (СШ №1).

Падрабязна...

01.10.2017. Спасцігаючы асновы праваслаўнай веры

У нядзельных школах прыходаў Маларыцкага благачыння пачаўся новы навучальны год. У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскім храме райцэнтра заняткі сёлета арганізаваны ў 9 узроставых групах для 140 дзяцей. Яны разам са сваімі выкладчыкамі Яўгенам Радчыкам і Святланай Богуш (вядуць групы першага году навучання), Тамарай Тарноўскай (другі год навучання), Юліяй Сіжук (трэці год навучання), Ірынай Андрайчук (чацвёрты год навучання), Аленай Пракаповіч (пяты год навучання), Ірынай Хомік і Галінай Пажыдаевай (групы шостага года навучання), Людмілай Калеснікавай (сёмы год навучання) спасцігаюць асновы праваслаўнай веры, вучацца жыць па запаветах божых.

Мэта заняткаў у школе – не толькі дапамагчы вучням адчуць прысутнасць Усявышняга на кожным кроку ў нашым штодзённым жыцці, але і навучыцца быць добрымі, спагадлівымі, міласэрнымі, сардэчнымі, праяўляць любоў да таго, хто знаходзіцца побач, прыходзіць на дапамогу ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Заняткі ў нядзельнай школе фарміруюць душу хрысціяніна, садзейнічаюць маральна-духоўнаму, творчаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей.

– Жыццё без Бога – гэта блуканне ў цемры без святла, дзе ў любы момант можна спатыкнуцца, упасці, – кажа Ірына Андрайчук, выкладчыца Нядзельнай школы. – Божае Слова ж – ліхтарык, які заўсёды і ўсюды асвятляе дарогу, робіць шлях роўным, гладкім і бяспечным. Нашы выкладчыкі на занятках у даступнай і зразумелай форме расказваюць пра Бога, нормы хрысціянскага жыцця, даюць неабходныя веды па пытаннях этыкі, маралі, духоўнасці, абмяркоўваюць праблемы сэнсу чалавечага жыцця на зямлі… Хрысціянскія законы і слова божае ніколі не навучыць дрэннаму.

Упэўнена, што нядзельная школа – гэта не толькі месца, дзе можна атрымаць пэўныя веды, але яшчэ і пляцоўка для зносін. Тут кожны мае магчымасць знайсці і новых сяброў, і атрымаць адказы на тыя пытанні, якія хвалююць. Навучанне ў нядзельнай школе бясплатнае і даступнае любому дзіцяці.

Падрабязна...

12.06.2017. На парозе дарослага жыцця

Адзінаццаць гадоў таму за руку з татамі і мамамі яны ішлі на першы ў сваім жыцці ўрок. Цяпер, у вячэрніх сукенках і касцюмах, прыгожыя і пасталелыя, разам з бацькамі і настаўнікамі выпускнікі-2017 ідуць святочнай калонай па галоўнай вуліцы Маларыты… На плошчы па традыцыі іх ужо чакаюць прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Шумам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пятром Губеем, а таксама прадстаўнікі аддзела адукацыі спорту і турызму, Маларыцкага благачыння, маларытчане, для якіх раённы выпускны баль штогод становіцца яркай і доўгачаканай падзеяй.

Прыгожыя словы і пажаданні, песні і танцавальныя нумары, слёзы радасці блізкіх, развітальны вальс – усё для іх, маладых, перспектыўных, энергічных. Кацярына Дацык, Ілья Мішчук, залатыя медалісты раённай гімназіі і СШ №2 г. Маларыта выконваюць прыемную і ганаровую місію – узнімаюць дзяржаўны флаг. Першым звярнуцца да выпуснікоў, павіншаваць іх з паспяховай здачай экзаменаў, пажадаць ім правільна вызначыцца з будучай прафесіяй атрымлівае магчымасць Мікалай Шум, старшыня райвыканкама.

Падрабязна...

<<<12345610>>>

Кiназал

    Тэгі

    Apologia Акафіст Арэхава Афанасій Брэсцкі Библиотека Благотворительность Благочинный Богородичная Церковь Богослужение Братство Брест Брестская Епархия Валентина Минская Великорита Видео Воскресная Школа Вселенское Православие Выстовка Гвозница День Православной Книги Доропеевичи Дрогичин Духовенство Епископ Туровский Ересь Жировицы Жития Замшаны Заславль Изяслав Икона Иоанн Кормянский История История Белоруссии Іаан Кармянскі Киевская Русь Кирилл Мефодий Литература Луково Луковская Икона Ляховцы Маларыта Малорита Малоритский Мастер Малоритское Благочиние Матрона Московская Миссионерство Митрополит Филарет Мокраны Молебное Пение Молодежное Движение Навiны Благачынiя Новости Благочиния Новости Православия Общество Олтуш Орехово Отделы Панихида Пасха Письменность Пожежин Помощь Болящим Детям И Молящимся О Даровании Детей Праздники Проповедь Просвещение Радеж Расписание Богослужений Рождество Святителя Николая Чудотворца Рождество Христово Святые Беларуси Святыни Священномученник Константин Жданов Сестричество Скажите Батюшка Служба Социальная Концепция Социум Статьи Стилиан Пафлагонский Фестиваль Хотислав Церковное Искусство Черняны
    Пасхальный утренник. 2010.

    Пасхальный утренник. 2010.

    У новым акне