Малоритское благочиние

Навіны благачынія

Лінейка ў Нядзельнай школе

У Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта прайшла лінейка, прымеркаваная да завяршэння навучальнага года.


У Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта прайшла лінейка, прымеркаваная да завяршэння навучальнага года. Наспупілі летнія канікулы для 145 яе вучняў.

–На працягу года заняткі былі арганізаваны ў 9 групах, – кажа Ірына Андрайчук, настаўніца школы. – Яны праводзілі раз на тыдзень – у нядзелю пасля заканчэння позняй бажэственнай літургіі. Радуе тое, што, напрыклад, у першым класе сёлета займалася 29 чалавек. Заняткі ў іх праводзілі Яўген Радчык і Святлана Богуш.

Пасля падзячнага малебна ў Нядзельнай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да заканчэння навучальнага года. На яе з кветкамі прыйшлі вучні, іх бацькі, бабулі і дзядулі. Протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, падвёў вынікі работы школы за навучальны год, уручыў 16 выпускнікам пасведчанні аб заканчэнні вучобы. Акрамя таго, выдатнікі з яго рук атрымалі Пісьмы падзякі за добрую і старанную вучобу.

Айцец Віктар Паляціла ўсіх прысутных павіншаваў з заканчэннем навучальнага года, пажадаў быць сумленнымі, настойлівымі, каб па жыцці побач крок у крок заўсёды ішла вера ў Бога.

На здымку: на выпускной лінейцы ў Нядзельнай школе пры Мікалаеўскім храме Маларыты.

Фота аўтара.

Аўтар: Мікалай НАВУМЧЫК.

Каментары

Ваш каментар

* Ваш каментар будзе даступны для рэдагавання на працягу 10 Хвілін

Імя:

Введите код с картинки:

Contact Info

Put your e-mail, skype, phone numbers or any other contact information here so that your visitors could easily get in touch with you.